Германія на XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Як і на працягу папярэдніх дваццаці чатырох гадоў, у 2020 годзе Германія зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

Стэнд Гераманіі на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы  ў 2019 годзе. Фота з фэйсбука Deutsche Botschaft Minsk — Пасольства Германіі ў Мінску

Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі Пасольства Германіі ў гэтым годзе займае літаратура для дзяцей і юнацтва. Акрамя таго, сярод больш чым 300 кніг, выстаўленых на стэндзе, будзе шырока прадстаўлена вучэбная літаратура, а таксама кнігі аб Германіі.

Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з'яўляецца тое, што прадстаўленыя на ім кнігі не прадаюцца, а па традыцыі па заканчэнні выставы-кірмашу перадаюцца ў дар беларускім школам, якія на працягу ўжо многіх гадоў уносяць свой уклад у папулярызацыю і вывучэнне нямецкай мовы і культуры.

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны актуальнай падборцы новай нямецкамоўнай мастацкай літаратуры, а таксама калекцыі кніг пра сучаснае мастацтва ў Заходняй і Усходняй Германіі пасля 1945 года.

На стэндзе Інстытута імя Гётэ наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыю адносна моўных курсаў і даведацца, якую літаратуру бібліятэка Інстытута імя Гётэ прапануе ў лічбавым фармаце, а таксама пазнаёміцца з праектам Інстытута імя Гётэ «Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт», прыняць удзел у інтэрактыўным ралі з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў і шмат іншае.

Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

6 лютага

13.00-15.00  Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA)

15.00-18.00  Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, у тым ліку:

17.00-18.00 Прэзентацыя серыі кніг «Лагер смерці Асвенцым: жывыя сведчанні Беларусі» з удзелам былога вязня Барысавай Аляксандры Васільеўны

7 лютага

10.00-14.00 Прадстаўніцтва Германскай асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (DVV International)

14.00-19.00  Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

8 лютага

10.00-13.00 Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце

9 лютага з 11.00 да 13.00 у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства «Майструем разам!».

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў выставачным павільёне па адрасе: пр. Пераможцаў, 14. Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 5 лютага, а 12.00 гадзіне.

Часы працы германскага стэнда:

Серада, 5 лютага — 12.00-19.00

Чацвер-субота, 6–8 лютага — 10.00-19.00

Нядзеля, 9 лютага — 10.00-14.00

Падрабязнасці па спасылках:

www.minsk.diplo.de

www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk

www.goethe.de/minsk

Паводле прэс-службы Пасольства Германіі ў Мінску

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: