«Гэта хутка скончыцца». Удзельнік «Касты» — аб новым кліпе і беларускіх пратэстах

Выходзь гуляць са мной.
Вы ўжо паглядзелі неверагодна круты кліп «Касты» — «Выходзь гуляць»? Удзельнік гурта Міхаіл Епіфанаў (ён жа Шым) распавёў пра відэа і падтрымаў беларусаў.

«Жорсткасць, з якой супрацоўнікі сілавых ведамстваў абыходзяцца са сваімі суграмадзянамі, і ўзровень ненасілля з боку грамадзян Беларусі - гэта здзіўляе <...> Я думаю, што ў іх канкрэтна прамытыя мазгі. Я ведаю, што ў Беларусі ёсць інструктары па ідэалогіі. Зразумела, што і ў Расіі ёсць нешта падобнае ў працы з сілавікамі, каб іх наладжваць. Але, мне здаецца, у Беларусі вельмі высакакласныя мазгаправы працуюць, таму што настолькі зверстваваць - гэта ж трэба пераканаць здаровага чалавека, што той, каго ён б'е, не чалавек, што ён авечка, наркаман, у крайнім выпадку што ён не заслугоўвае якой-небудзь спагады. Тут нейкі дасягнуты пік гіпнатычнага ўздзеяння. Я спадзяюся, што ў нейкай агляднай будучыні гэты феномен будзе расшыфраваны: як атрымалася так загіпнатызаваць супрацоўнікаў.

Мне складана паверыць у тое, што ў XXI стагоддзі ёсць такія краіны, дзе, груба кажучы, ёсць царок, які хлусіць усяму народу, які можа ўтрымліваць уладу хлуснёй і сілай. У гэта паверыць складана, але варта адкрыць вочы, і ты гэта бачыш. Таму час унікальны, і гэта абавязкова скончыцца. Я думаю, што ўсмешка нашых герояў у канцы кліпа паказвае: «Гэта хутка скончыцца».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: