Гіпнатычная сесія разам з Shuma

17 лютага ў культурным цэнтры «КОРПУС» адбудзецца вечарына праекта Shuma.


Ідэя канцэрту – спыніцца пасярод бегу жыцця і пражыць тры гадзіны ў гіпнатычнай музыцы, якая будуецца на магіі беларускага паганства. Запавольванне – вось чаго не стае сучаснаму чалавеку, а Shuma Hypnotic Session і музыка ўвогуле – добры сродак спыніцца і аддацца моманту, піша kultprosvet.by.


Shuma: «Мы прапаноўваем вам сваю кампанію для таго, каб пражыць адзін вечар тут і цяпер, апусціцца ў нірвану і адпачыць ад гонкі жыцця. Спецыяльна для гэтай сустрэчы мы падрыхтавалі альбом у выглядзе запаволенай і лёгкай downtempo-музыкі. Да нас таксама далучаецца маэстра эмбіенту – i/dex, музыка, які стварае атмасфэру з электронных гукаў. І мы гатовыя супакоіць шалёны стрэс менчукоў праз мову музыкі».

Пачатак канцэрту а 19:00.
Інфалінія: +375-29-944-68-13.






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: