«Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці» будзе прэзентавана ў Мінску

Ва ўправе ТБМ 7 лістапада адбудзецца прэзентацыя кнігі "Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці".

Аўтары выдання – кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі і кандыдат мастацтвазнаўства Аляксей Хадыка.

– Упершыню мы задумалі напісаць гісторыю Расеі ад пачатку да сённяшняга дня. І пачалі мы ад славян, ад Рурыкаў, а скончылі выбарамі Пуціна ў гэтым годзе. Наша мэта – паказаць беларусам, што такое Расейская імперыя, усе яе мінусы і плюсы. І што мы зусім не расейцы – мы іншая нацыя. Але каб зразумець, што мы іншыя, трэба добра ведаць іх гісторыю, — распавёў Алег Трусаў racyja.com.

Імпрэза пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Румянцава, 13. Пачатак а 14 гадзіне.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-01 22:13:27
"...мы зусім не расейцы – мы іншая нацыя. Але каб зразумець, што мы іншыя, трэба добра ведаць іх гісторыю, — распавёў Алег Трусаў"

І каб гэта ведаць трэба напісаць кнігу пра Расею аж з тых вякоў да Пуціна? Спыталі б у мяне я б вам у пары сказаў растлумачыў, што і нават я беларус не вы. Усе мы розныя. ОК. Яны не мы, а мы не яны. Што у настыпнай кнізе будеце пісаць? Лука-ла-ла-ла?
І вось кнігі і напрамкі думак гэтых змагароў засталіся мінулымі - ў тым адраджэнні 30 лят таму.
А аказваецца трэба было думаць пра эканоміку і дэмакратыю - власть подконтрольную народу, а не про Путина. Раней Пуціна не быво і Беларусі не было, а зараз і Пуцін і РБ. Іншы мір зараз.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-01 22:59:34
Маю намер напісаць кнігу «Гісторыя Марса ад Сярэднявечча да сучаснасці». У кнізе распавяду аб тым, што марсіяне не мы. Бел-чырвона-белым змагарам кніга дастанецца бясплатна.
  • Госць
  • 2018-11-05 13:22:41
Спадар Старкоў,
вы як той, які "прызрэннага Пастарнака не чытаў, але рашыцельна асуждаю..." Сваю злосьць шукайце выплюхнуць на каго там у сябе.
  • Алесь Губін
  • 2018-11-07 21:16:34
Ці ёсьць магчымасьць набыць гэтую кнігу?
  • Рэдакцыя
  • 2018-11-08 12:38:30
Павінна быць у Акадэмкнізе (Мінск, пр.Незалежнасці, 72)
  • Алесь Губін
  • 2018-11-10 21:22:58
Вялікі дзякуй!
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: