Глыбоччына запрашае на Дударскі рэй-2019

Трэці міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў пройдзе на Глыбоччыне 3-5 мая. 

Свята дуды пройдзе пад міжнародны акампаніямент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў: Харвацкага Загор’я (Харватыя), з рэгіёну Радавіш (Македонія), з Вялікапольшчы і з рэгіёну Казла (Польшча), а таксама Паазер’я і іншых дударскіх рэгіёнаў Беларусі.

Як і летась фестываль будзе працягвацца тры дні. Запланаваныя шматлікія канцэрты, парады, выставы і іншыя мерапрыемствы, падчас якіх рэй будзе весці менавіта беларуская дуда.

3 мая/пятніца
12.00 – 14.00 Адкрыццё фэсту. Абыгранне помнікаў дудароў-песняроў. Алея знакамітых землякоў. Плошча 17 верасня. Глыбокае
17.00 – 19.00 Шэсце дудароў. Гала-канцэрт “Дударскі рэй на Глыбоччыне”. Г.п. Падсвілле.
20.00 – 21.00 Канцэрт у санаторна-курортным комплексе «Пліса»

4 мая/субота
12.00 – 14.00 Прэс-канферэнцыя з удзелам сродкаў масавай інфармацыі, арганізатараў і ўдзельнікаў фэсту. Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Вул. Энгельса, д. 41а
17.00 – 19.00 Вечарына “Дуда спеўная” (майстар-класы, танцы). Танцавальная зала Глыбоцкага гарадскога дома культуры. Вул. Камуністычная, д.10

5 мая/нядзеля
11.00 Урачыстая служба з удзелам дудароў. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вёска Удзела.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!