Графіці ў Слоніме ўсё ж зробяць па-беларуску. Ідэолаг: «Бо чыталі каментары ў сацсетках»

СМІ паведамлялі пра абсурдную сітуацыю, якая склалася ў Слоніме: да Дня беларускага пісьменства там рыхтавалі графіці, якое збіраліся аформіць па-руску.
Як стала вядома «Нашай Ніве», надпіс аформяць усё ж па-беларуску.

Нагодай стала абурэнне людзей, пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ідэалогіі Слонімскага райвыканкама.

«Пераробім, бо гэта ўсё ж Дзень беларускага пісьменства. Мы вырашылі прыслухацца да людзей — чыталі водгукі ў сацыяльных сетках, маніторылі», — патлумачыла намесніца начальніка ўпраўлення ідэалогіі Слонімскага райвыканкама Наталля Ганчарук. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: