Граў Быкава, удзельнічаў у пратэстах. Памёр акцёр Ігар Андрэеў

Акцёр Горкаўскага тэатра Ігар Андрэеў памёр 6 ліпеня. Пра гэта расказалі яго сябры, піша «Наша Ніва».

Ігар Андрэеў нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску, скончыў Тэатральна-мастацкі інстытут як акцёр.

Большую частку жыцця працаваў у Горкаўскім тэатры — як акцёр (у 1970-я), намеснік і першы намеснік дырэктара.

З апошняй пасады сышоў летась і зноў працаваў акцёрам.

Таксама з’яўляўся дырэктарам сталічнага «Тэатра юнага гледача» (1985-1995) і Белдзяржфілармоніі (1999-2002).

Андрэеў меў прабеларускую пазіцыю. Ён супрацоўнічаў з «Белсатам», у фільме «Куля для КДБ ад Васіля Быкава» сыграў ролю класіка беларускай літаратуры.

«Быў шчаслівы ўвасобіць вобраз вялікага пісьменніка і чалавека», — пісаў у сацыяльных сетках Андрэеў.

У лістападзе 2020 года яго затрымлівалі разам з жонкай у цэнтры Мінска.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: