Гродна. Што размясціць у былой Медыцынскай акадэміі Жылібера?

Краязнаўца прапануе аранжарэю і музей горада. Летась з будынку былой медыцынскай акадэміі, што ў гарадскім парку, выехала ваенная камендатура. Цяпер будынак у кепскім стане і пустуе.



Краязнаўца Наталля Канюк прапануе ўшанаваць памяць заснавальніка школы Жана Жылібера і размясціць у будынку музей яго імя, музей горада і аранжарэю. Тым больш, што Наталля ўжо некалькі год адраджае батанічны сад, а некаторым раслінам вельмі патрэбнае цяпло.

Свае напрацоўкі Наталля падала ў Гродназелянбуд, адтуль іх перадалі ў Гроднаграмадзянпраект. Адказу пакуль што няма. Праект уключае сем пунктаў, з іх галоўныя: пракласці сцяжынку да акадэміі, размясціць там музей горада, аранжарэю і музей Жыбілера. А таксама — паставіць помнік Жыліберу.

Аранжарэя на 500 раслін

— У ёй павінен быць шкляны дах для доступу святла. У ёй будзе асноўная зала і невялікае памяшканне для санітарнага кантролю, каб хворыя расліны не заразілі іншыя, — плануе Наталля Канюк.

Аранжарэю яна хоча размясціць у левым флігелі. У асноўнай зале будзе калекцыя цеплалюбівых раслін, якія зараз знаходзяцца ў Наталлі дома, і якія могуць падараваць калекцыянеры. Сярод іх хурма, айва, анона чэрымоя, маракуя, арэх пекан, авакада, мушмула, манга, а яшчэ арэх макадамія — самы дарагі ў свеце арэх пасля арэха сейшэльскай пальмы. Памяшканне здольна будзе змясціць каля 500 экзатычных раслін. Наталля кажа, што ў такіх умовах плады на раслінах наўрад ці з’явяцца, а вось кветкі будуць дакладна.

Музей горада Наталля хоча размясціць на другім і трэцім паверхах. У Старым і Новым замку ёсць шмат каштоўных экспанатаў, якія знаходзяцца ў запасніках і якія ніхто не бачыць. Пакуль невядома, ці захочуць замкі дзяліцца імі. Сярод магчымых экспанатаў — збор тамоў з бібліятэкі Пуслоўскіх, зборы манет, карцін, прадметаў побыту XVIII-XIX стст.

У правым флігелі будзе музей Жылібера, Мюнца і дэ Вірыона — урачоў, што жылі ў Гродна ў той час. У музеі гарадзенцы ўбачаць аптэчныя інструменты, посуд, колбы, выцяжкі і травы.

На першым паверсе будзе гамеапатычная аптэка, то бок аптэка з травамі, і “зялярня” — кавярня, дзе можна купіць травы і выпіць адмысловых травяных настояў.

— У час Жылібера лячылі зёлкамі, а не хіміяй, — тлумачыць Наталля.

Наталля хацела б знесці плот вакол акадэміі і паставіць помнік Жыліберу, бо скульптура ля прыпынку “Тэатр лялек” — толькі зборны вобраз жыхара Гродна XVIII ст. Скульптар Уладзімір Панцелееў згодны прыступіць да працы, як толькі такі помнік замовяць.

Наталля кажа, што для рэалізацыі яе праекта не патрабуюцца вялікія сродкі, бо ўсе экспанаты ёсць. Праўда, будынак трэба грунтоўна адрамантаваць, гэта бачна нават няўзброеным вокам. У падвале смецця ледзь не па калена, на гарышчы — тоўсты слой памёту, бо будынак аблюбавалі галубы. Птушкі залятаюць у сярэдзіну праз адчыненыя вокны, часта не могуць вылецець назад і паміраюць. Адрэзаны ўсе камунікацыі — трубы, батарэі, электрычнасць. У некаторых месцах працякае столь. Скарбашукальнікі разбурылі печкі, а іх змесціва пакінулі на месцы.

Медицинская академия Жилибера Канюк

Медицинская академия Жилибера Канюк

Медицинская академия Жилибера Канюк

Медицинская академия Жилибера Канюк

Медицинская академия Жилибера Канюк

Медицинская академия Жилибера Канюк

Медицинская академия Жилибера Канюк

Медицинская академия Жилибера Канюк

Медицинская академия Жилибера Канюк

Наталля кажа, што рамонт павінен выконвацца пад наглядам спецыяліста і па тэхналогіях часоў пабудовы палаца. З будаўнічых матэрыялаў можна выкарыстоўваць пясок, гліну і дрэва. Дрэва апрацоўваць натуральнымі фарбавальнікамі, алівай і маслянымі фарбамі.

 

Над будынкам раней папрацавалі архітэктары — у вялізных вежах з’явіліся перагародкі. Па меркаванню Наталлі, іх трэба ліквідаваць і вярнуць акадэміі першапачатковы выгляд.

Медицинская академия Жилибера Канюк

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: