Грошы скончыліся? Кінафестываль «Лістапад-2020» пройдзе без прызоў ад Лукашэнкі

На 27-м Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» не будзе традыцыйных прызоў ад Лукашэнкі. Пра гэта стала вядома Беларускаму фонду культурнай салідарнасці ад крыніц з аргкамітэта.


Раней фільмы, якія падымаюць тэмы духоўнасці, маралі і гуманізму, маглі атрымаць два спецыяльныя прызы ад кіраўніка Беларусі – «За гуманізм і духоўнасць у кіно» і «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве», піша REFORM.by.

«Герой усіх нашых фільмаў — чалавек свабодны і стваральны. Сцвярджаць гэта — наша місія тут і цяпер», — гаворыцца ў каментары каманды фестывалю.

З сайта кінафестывалю таксама прыбралі інфармацыю пра Генадзя Давыдзьку, які 10 гадоў з’яўляўся старшынём журы. Сёлета журы ўзначаліць кінаэксперт Кшыштаф Герат.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: