Гурт Irdorath прэзентуе новы кліп Serca Rascolata

17 студзеня беларускі фэнтэзі-фолк-гурт Irdorath прадставіць свой новы кліп на кампазіцыю «Serca Rascolata». Атмасфернае, містычнае відэа, насычанае алегорыямі і схаваным сімвалізмам, распавядзе пра каштоўнасць сям'і, унутраную барацьбу і пра тое, як важна ўмець не перакрэсліць, а адпусціць мінулае.
У новым відэа Irdorath увасобяць паўнавартасную гісторыю адзінства сям'і, унутранай барацьбы і ачышчэння ад глыбінных перажыванняў, не страціўшы свайго фірмовага візуальнага стылю і змрочнай атмасфернасці.

Відэакліп – дэбютная рэжысёрская праца Надзеі Ірдарат (яна таксама з'яўляецца аўтарам самой песні). Другім рэжысёрам і аператарам-пастаноўшчыкам выступіў Аляксандр Алейнікаў (вядомы сваімі працамі для гуртоў Nizkiz, Naka, BN...). Ён жа і сабраў выдатную здымачную каманду. Мастаком па касцюмах і дэкарацыях традыцыйна стаў Уладзімір Ірдарат. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы і здымках кліпа аказалі сябры гурта.

Новы кліп з’явіцца 17 студзеня на афіцыяльным youtube-канале гурта Irdorath.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: