Гурт «Крама» пасля творчай паўзы прэзентуе песню з новага альбома

Гэта першы сінгл з альбома «Зацьменны блюз», які гурт прэзентуе 12 траўня пасля доўгай творчай паўзы.

 

У здымках кліпа паўдзельнічалі сябры гурта: Дзяніс Дудзінскі, Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў.
 
— Гэтая песня з тых, якія як напісаныя, так і запісаныя, — каментуе фронтмен гурта Ігар Варашкевіч. — Як часта гэта робіцца, кліп не зусім прывязаны да сэнсу. На 50% гэта імправізацыя — як і выбар персанажаў ды актораў, якія ўсе адразу натхніліся задумай ды пагадзіліся паўдзельнічаць без усялякіх ганарараў. У выніку атрымалася менавіта тое, што мы хацелі!

Кліпам «Дапіў віно» «Крама» анансуе выхад новага альбома «Зацьменны блюз» — дзявятага ў дыскаграфіі генералаў айчыннага рока, які выйдзе на ўсіх лічбавых пляцоўках 12 траўня. Увечары таго ж дня гурт прэзентуе альбом вялікім анлайн-канцэртам.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: