Гурт «Крама» хутка прадставіць новы сінгл

Гурт «Крама» запісаў максі-сінгл «Да неба» і прэзентуе яго на канцэрце 17 лістапада ў мінскім клубе Coyote. 
Максі-сінгл выдаецца на фізічных носьбітах — кампакт-дысках — і змяшчае запісы трох песень. «Да неба» прысвечаная памяці мастака і паэта Міхала Анемпадыстава — «Крама» аднавіла даўнюю малавядомую кампазіцыю гурта «Бонда», дзе Ігар Варашкевіч быў вакалістам. Студыйную версію нарэшце атрымала трэцяя частка песеннай гісторыі пра Стэфку — «Стэфка праз 30 год». Трэці трэк – абсалютна новая песня «Не твая вайна», створаная ў лепшых традыцыях гэтай легендарнай беларускай каманды.

Чытайце таксама:
Гурт «Крама» з Ігарам Варашкевічам аднаўляе песню «Бонды» на верш Міхала Анемпадыстава
   
На працягу гісторыі не ўсе свае студыйныя вопыты «Крама» лічыла ўдалымі, але на гэты раз запісвалася на польскай студыі Rembrandt у Беластоку, мастэрынгам займаўся вядомы спецыяліст Марэк Кубік. Музыкі спадзяюцца, што ўсе тры кампазіцыі будуць запатрабаваныя і ў радыёэфірах, бо запісы якасныя, а песні як заўсёды добрыя.

У асцярожных планах «Крамы» папоўніць і сваю не вельмі багатую калекцыю кліпаў, зняць у Кіеве відэа на песню «Стэфка праз 30 год». Ігар Варашкевіч зазначае, што «Крама», працуючы за мяжой, хоча павысіць узровень.

Акрамя песенных прэм’ер і прэзентацыі новага максі-сінгла традыцыйна прагучаць і любімыя народам творы «Крамы», можна будзе і паспяваць разам, і адчуць сапраўдную рок-атмасферу – пляцоўка клуба Coyote дазваляе гэта зрабіць.

Інфалінія: +375 44 5517706, +375 29 8517706

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: