Гурт МУТНАЕВОКА прэзентуе «Лініі»

 Сінгл «Лініі» — гэта першы трэк пасля выхаду трэцяга поўнафарматнага альбома «Метро» год таму.

«Лініі» — гэта вобраз пераломнага моманту ў жыцці кожнага, калі тваё ўнутранае «я» праходзіць самаідэнтыфікацыю: «я ў грамадстве» ці «я і грамадства». У выніку падобных выпрабаванняў ты знаходзіш сваю «такую ж» другую палову. Усе мы такія розныя, але ўсе мы заадно. І нават шрамы жыццё нам пакінула адныя.

У хлопцаў атрымалася аб'яднаць любоў да поп-музыкі, прымяніць яе прыёмы ва ўласнай творчасці, а таксама чарговы раз паэксперыментаваць з гучаннем, але не прывязвацца да канкрэтнага стылю.



Кампазіцыя сінгла наўмысна пабудавана не ў агрэсіўнай форме. Яшчэ раз пераконваючы тых, хто стэрэатыпна мысліць: «рок — гвалт». Але сапраўдныя моцныя перажыванні можна данесці і сродкамі мілагучнай канструкцыі.

Сінгл «Лініі» гучыць без абмежаванняў па ўзросце і сацыяльных становішчах.

Паслухаць і спампаваць: https://soundcloud.com/artsiadziba/mutnaevoka-ln2019

Лайв-прэзентацыя ў Мінску адбудзецца 16 траўня ў клубе «BRUGGE».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!