Гурт N.R.M. сабраўся разам каб сказаць: «Час яднацца!»

Гурт N.R.M. у класічным складзе выканаў песню "Тры чарапахі".


– Ідэя аб’яднацца на адну песьню ўзнікла спантанна, літаральна за пару гадзін да запісу, — кажа Лявон Вольскі. — Мы пабачылі тую салідарнасць, якую паказаў беларускі народ, натхняльнае яднанне людзей у адказ на несправядлівасць. Пабачылі людзей, спяваючых «Тры чарапахі» на вуліцах, ды вырашылі прадэманстраваць свой прыклад яднання. Вяртання гурта ў класічным складзе не плануецца, гэта была разавая падзея, але забыцца на старыя крыўды і стаць побач адзін з адным – хвалюючыя, але прыемныя пачуцці.

— У часы, калі трэба яднацца — трэба яднацца ўсім, — каментуе Піт Паўлаў. — Мы не бачыліся з Лявонам 10 год, адказ, ці магчыма пабачыць N.R.M. у класічным складзе, заўсёды быў адмоўны з абодвух бакоў. Нам пазванілі ў палову на трэцюю, у чатыры мы з'ехаліся з розных канцоў горада ды паціснулі адзін адному рукі на студыі. Зайгралі без рэпетыцыяў, адразу паразумеліся. Асабіста для мяне гэта былі неперадавальныя шчырыя пачуцці. Як усё хутка можа змяняцца, як хутка можна аб’яднацца. Дзякуй беларускаму народу за гэтую магчымасць.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: