Гурт «Палац» прэзентаваў новы самотнік «Коцік-бомж»

Да Міжнароднага дня абароны жывёлаў – World Animal Day, які адзначаецца 4 кастрычніка, гурт «Палац» прэзэнтаваў на TuzinFM новы самотнік «Коцік-бомж» і афіцыйнае лірык-відэа да гэтай песні.
palac.org

palac.org

29 кастрычніка на канцэрце памяці музычнага крытыка Вітаўта Мартыненка ў выкананні Алега Хаменкі і аднаго з удзельнікаў гурта «Палац» прагучала новая песня «Коцік-бомж». Ужо тады па рэакцыі слухачоў было зразумела, што кранальная песня знойдзе сваіх прыхільнікаў сярод шырокага кола грамадства. На канцэрце спадар Хаменка заўважыў, што песня ў нейкай ступені пра кожнага з нас.

Афіцыйны рэліз песні ды кліпа адбыўся трошкі пазней, 4 кастрычніка. Прыемным дадаткам да песні стаў кліп, зроблены рэжысёрам Арцёмам Лобачам і мастачкай Ганнай Лобач.

«Такім чынам мы імкнемся прыцягнуць увагу да стану абароны жывёлы і хатніх гадаванцаў у нашай краіне. А таксама падарыць усім, хто клапоціцца пра лёс бяздомных катоў і сабак добры музычны твор», – кажа з нагоды прэм’еры лідар гурта Алег Хаменка. Ён выступіў аўтарам і саўндпрадусарам песні, а майстарынг быў зроблены на студыі ToneTwins.


Сярод іншага, прыемна заўважыць, што, няглядзечы на «заслужаны статус», гурт «Палац» працягвае эксперыментаваць у музычным плане і дадаваць фарбы у палітру беларускай музыкі. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!