Гурт Re1ikt выступіць з вялікай сольнай праграмай у Карэтным дворыку

Канцэрт адбудзецца ў Дзень горада Мінска 8 верасня. 

Музыкі рыхтуюцца прэзентаваць новыя песні. Таксама плануюць адыграць вялікую праграму са старых і вельмі старых хітоў. Чакаюцца і сюрпрызы, у тым ліку з удзелам НФК «Крумкачы».
Выступ адбудзецца ў рамках праекта “Пешаходка”.

Гурт Re1ikt спалучае сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Калектыў выкарыстоўвае рэдкія духавыя і перкусійныя інструменты, а таксама незвычайныя гітарныя эфекты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.

Re1ikt атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.

Што: Вялікі канцэрт Re1ikt
Дзе: Карэтны дворык (вул. Кірыла і Мяфодзія, 8)
Калі: 8 верасня, пачатак 20.30
Уваход вольны


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: