Гурт Shaman Jungle прэзентаваў альбом One Will (фота)

У мінскай прасторы "Корпус" 9 снежня прайшла прэзентацыя чацвёртага альбома гурта Shaman Jungle. Атмасфера была сапраўды шаманскай, наведвальнікі атрымалі неонавыя бранзалеты і танчылі амаль басанож.

На запіс «One Will» спатрэбілася паўтара года. Мінулы альбом, «Amazing», гурт прэзентаваў у сакавіку 2017-га ў пабе «Бруге». Тады ім дапамагаў гітарыст Андрэй Апановіч і этна-студыя «Кетры». Гэтым разам Shaman Jungle падтрымала Руся з гурта Shuma, танцорка трайблу Валерыя Дэле Dee Tree Чудаева і музыка Аляксей Варсоба (удзельнік гуртоў PortMone і Worsoba).


На ўваходзе наведвальнікі атрымлівалі рознакаляровыя неонавыя бранзалеты, якія потым у меру сваёй крэатыўнасці прыстройвалі на розныя дэталі гардэробу. 


Паралельна з асноўным танцполам утварыўся дадатковы, на дыване ўбаку. Танцоры нават здымалі абутак. У залі ў якасці гледачоў былі заўважаныя музыкі з іншых мінскіх гуртоў.


Атмасфера панавала сапраўды шаманская, публіка прыйшла каларытная ды інтэлігентная. Што сказаць, Shaman Jungle грае якасную world music і месца ім – на самых лепшых еўрапейскіх фестывалях. Некаторыя музыкі гурта ўдзельнічаюць у іншых музычных праектах і паспяхова сумяшчаюць усё. Чакаем новых трэкаў ды кліпаў!

 

Фота Алены Ляшкевіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: