Гурт Sož выпусціў сюррэалістычны анімацыйны кліп (ВІДЭА)

Гурт Sož выпусціў анімацыйны кліп на песню Malako. Гэта дэбютная праца электра пост-панк гурта, ў якім вядомыя гомельскія артысты аб’ядналіся для працы ў незвычайным для сябе жанры.


На канец лета рыхтаваўся выхад міні-альбома, але праз сацыяльны крызіс ён быў адкладзены. Замест яго быў запісаны сінгл, анімацыйнае відэа для якога стварыў медыя мастак Al Medwedsky.

Удзельнікі фармацыі прысвячаюць рэліз калегам па цэху, якія зазнаюць пераслед за грамадзянскую пазіцыю разам з усімі рэпрэсаванымі ў 2020-м.

Тлумачыць вакаліст Baisan, — “Кроў з малаком — вядомы беларускі канцэпт, сімвал здароў’я, юнацтва і прагі жыцця. Закіпанне малака — перараджэнне, пераход энергіі. Гэта можа падацца дзіўным, але ў гарадской цывілізацыі захаваліся на кухнях пах і колер, таямніца гадання. У гаданні важныя дэталі, атмасфера чакання і рытуальнасць. Гэта ціхі звонку працэс, унутры якога эмацыйная шкала сягае крайніх значэнняў”.

Група ў складзе Ivan Marozka, Andy Peczynski, Baisan, Sergey Crimson заклікае падпісвацца на свой youtube-канал і плануе рэліз поўнай версіі сінгла на стрымінгавых пляцоўках. Пасля выйдзе міні-альбом Apošnija tancory, а новую кнігу вершаў Байсана можна перадзамовіць ужо зараз.

 

Малако

Закіпае малако на ціхай кухні,

Сохне посуд: і талеркі і нажы,

І маўклівы карабок ляжыць на муфце,

І гарыць камфоркай сіні рым.

 

Закіпае малако на ціхай кухні,

Закіпае, закіпае малако,

Так прыгожа гэта ўсё, ўсё гэта рухне,

Час звініць, імгліцца ноч дымком.

 

Закіпае малако на ціхай кухні,

Толькі ў джэзве рэха ўсё не спіць,

Закіпае малако і хваляй пульхнай

Залівае, залівае. Не спыніць.

 

Закіпае малако на ціхай кухні,

Што за цені селі за сталом?

І гадаюць свечкай што не тухне

На крыві, залітай малаком.


Прэс-рліз


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: