Гурт Trollwald даў вялікі канцэрт у Мінску (фота)

У клубе Back Draft 13 кастрычніка прайшоў канцэрт гурта Trollwald. Імпрэзу ладзілі з нагоды дня народзінаў лідара і вакаліста Андруся Апановіча.

Акрамя саміх Trollwald выступілі іх сябры, гурты «Адна пятая» і Exegutor.

Trollwald прэзентаваў новую песню «Нявеста». Яна ўвойдзе ў альбом, над якім музыкі цяпер працуюць. Пад канец канцэрта Андрусь Апановіч, трымаючыся слоў, што вакал дуду не выціснуў, пазычыў інструмент у дудара Міколы Столяра і сыграў сола.
Фота Алены Ляшкевіч

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!