Гурт Yellow Power прэзентуе дэбютны кліп

«Жывая» прэзентацыя кліпа адбылася 5 снежня ў клубе «Графіці» падчас сумеснага канцэрту Yellow Power і Sinie Gory.

У якасці рэжысёраў відэа выступілі ўдзельнікі гурта Іра Забэла ды Ілля Пуцікаў. Здымкі кліпа адбыліся ў Браславе і Мінску.

“На здымкі нас натхнілі прырода ды міфы Браслаўскага краю ды незвычайнае містычнае пачуццё гэтай мясціны. Увесь матэрыял быў адзняты на мабільны тэлефон, затым мы істотным чынам перапрацавалі яго падчас мантажу, каб дасягнуць гіпнатычнай колеравай гамы.” – кажуць стваральнікі кліпа.

Гурт Yellow Power стаў вядомы пасля сваёй перамогі на “Басовішчы-2011”, пасля чаго на доўгі перыяд сышоў у музычнае падполле. Вяртанне да публічнай музычнай дзейнасці адбылося ў лютым 2018 разам з выхадам дэбютнага альбома “Цяпло”, які быў станоўча ўспрыняты музычнымі крытыкамі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!