Гурт Zanzibar прэзентуе трэк «Бяжы»

Загадкавы і таямнічы гурт Zanzibar прэзентуе новы трэк «Бяжы». 

Удзельнікі фармацыі Zanzibar выступаюць у масках і захоўваць ананімнасьць, акурат як гурт Zet на пачатку нулявых. «Мы не паказваем свае твары, як цёмныя рыцары новай эпохі, наватары і авангардысты. Мы не хочам ствараць пустых ідалаў, бо лічым, што самае галоўнае не тое, хто ты, а тое, што ты робіш», – кажа лідар каманды, які сябе называе Zanzibar Zanzibar.

«Песня “Бяжы” — гэта ўвогуле першы трэк, які нарадзіў гурт. Ён даўно запісаны, яшчэ мінулай восенню. Але чакаў свайго часу. І вось зараз мы адчулі, што час прыйшоў. Нам усім надакучылі гульні ў “свой-чужы”, тое, што нам навязваюць, як трэба жыць, каго слухаць і куды глядзець. Нас увесь час прымушаюць падстройвацца пад чужыя меркаванні і стандарты. Таму мы на дыстанцыі, старт дадзены даўно, галоўнае – не збаўляць тэмп! Будзь не такім, як яны, і будзеш лепшым, будзь з намі!» – кажуць музыкі.

Сачыць за навінамі гурта можна ў сацсетках:


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!