Гурты Re1ikt і PLEMЯ выступяць на адной сцэне

Канцэрт адбудзецца ў клубе Doodah King 9 кастрычніка.
Re1ikt — гурт, які працуе ў напрамку world rock, спалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.

Свой адлік гурт Plemя вядзе з 2014 года, калі хлопцы толькі сабраліся і толкам яшчэ не ведалі як афармляць усе свае вар'яцкія ідэі ў рыфмаваныя радкі і сугучча нот. Праект быў створаны з падачы фронтмэна (ён жа вакаліст і перкусіяніст), яму і належыць ідэя нетыповага метал-гурта ў масках. Першы год сышоў на стварэнне вобразаў групы. Кожны з членаў групы ўдзельнічаў раней у розных музычных праектах, але паколькі густы ва ўсіх былі абсалютна розныя, ды і прывязвацца да пэўнага стылю не хацелася, многае з першапачатковага матэрыялу было адкінута, перароблена і толькі да другога года існавання гурта набыло цяперашні выгляд.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: