Імпрэза Зміцера Вайцюшкевіча напалохала лідскую міліцыю

Супрацоўнікі лідскай міліцыі спрабавалі сарваць творчую сустрэчу беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча, якую ён хацеў правесці ў суботу на сваёй радзіме.
Супрацоўнікі Лідскага РАУСа. Фота з фб Валерыя Мінеца

Супрацоўнікі Лідскага РАУСа. Фота з фб Валерыя Мінеца

Планавалася, што імпрэза будзе ладзіцца наўпрост на свежым паветры ў аграсядзібе “Гасьціна”, якая месціцца ў вёсцы Пескі, побач з горадам Бярозаўка.

Па інфармацыі, якую актывіст Партыі БНФ з Ліды Валер Мінец змясціў у фэйсбуку, да гаспадара аграсядзібы "Гасьціна", у якой заўтра адбудзецца сустрэча са Зміцерам Вайцюшкевічам, прыехалі з пагрозамі ажно чатыры маёры з Лідскага РАУС.

Пад час "тлумачальнай" размовы пагражалі дзейнасці аграсядзібы нападкамі сваіх "калегаў" з падатковай інспекцыі, даводзілі, што нават каб сустрэцца на закрытай прыватнай пляцоўцы на ўласнай зямлі трэба ў нейкага браць дазвол. За дзень да мерапрыемства! Нібыта яны мусяць забясьпечыць бясьпеку гасцей. Ад каго? Хіба што ад самых сябе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: