«In memoriam L. Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка»

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную лекцыю памяці выбітнага літоўскага філосафа, інтэлектуала, палітычнага і грамадскага дзеяча Леанідаса Донскіса.

Яго можна было б назваць «камертонам сучаснасці», бо ў сваіх кнігах і інтэрв’ю ён ставіў чытача перад неабходнасцю задумацца пра крытэры адрознення сапраўднага зла ад банальных сварак, трагедыі ад другасных эпізодаў сацыяльнага жыцця. Аналізуючы зменлівую і трывожную сучаснасць, ён стараўся акцэнтаваць увагу на сутнасных рэчах, якія вельмі часта заставаліся па-за ўвагай палітыкаў, палітолагаў, журналістаў. Атамізацыя, фрагментацыя, адзінота, ізаляцыя і як вынік гэтага — маральная слепата, страта маральнай і этычнай адчувальнасці…

Вось тыя небяспекі, якія пагражаюць чалавеку ў свеце лакальных канфліктаў, інфармацыйнага шуму, што ствараюць медыя і сацыяльныя сеткі. Падмацаваныя практыкай і дзейнасцю ў межах Еўрапейскага Парламенту, ягоныя ідэі і разважанні прадстаўляюць «малую мапу ўласнага досведу» і становяцца для нас філасофскай прапановай разумення гэтага свету і месца чалавека ў ім.

«Мы добрыя ў гэтым свеце настолькі, наколькі свет знаходзіцца ў нас, — як спроба яго самавыяўлення і разам з тым поле нашых маральных выпрабаванняў».
      З кнігі Л. Донскіса «Малая мапа досведу: прадчуванні, максімы, афарызмы»

Пра ідэі і дзейнасць Леанідаса Донскіса мы разважаем разам з прафесарам Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русцісам Камунтавічусам. Лекцыя «In memoriam L. Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка» адбудзецца 29 кастрычніка а 17.00 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Больш інфармацыі пра гэтую і іншыя публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце: www.fly-uni.org 

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: