Інстытут гісторыі падтрымаў захаванне Трактарагораду, які ўлады плануюць знесці

Мінскаму Трактаразаводскаму пасёлку, які ўлады плануюць знесці, варта надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, што будзе спрыяць пашырэнню турыстычнага патоку ў сталіцу, піша «Радыё Свабода».

Такую пазіцыю выказаў Інстытут гісторыі НАН Беларусі ў адказ на зварот кампаніі «Горад для гараджанаў». Да звароту актывісты прымацавалі «дасье» раёну, дзе абгрунтавалі сваю ідэю.

На думку навукоўцаў Інстытуту гісторыі, Трактарагорад заслугоўвае статусу помніка гісторыі, бо «кварталы трактаразаводскага пасёлка адлюстроўваюць важны перыяд у гісторыі развіцця Мінску».

Такога ж погляду прытрымліваюцца ў Саюзе архітэктараў Беларусі, куды таксама звярталіся каардынатары кампаніі.

Неўзабаве актывісты збіраюцца звярнуцца да гарадскіх уладаў, каб трактаразаводскаму пасёлку ўсё ж надалі статус гістарычнай каштоўнасці, што прадухіліла б знікненне кварталу з мапы сталіцы. Пра гэта Свабодзе расказаў ініцыятар кампаніі «Горад для гараджанаў» Дзяніс Кобрусеў.

«Цяпер мы маем меркаванне прафесіяналаў, якія падмацоўваюць нашу думку, што гэта мусіць быць помнікам і ахоўвацца дзяржавай, бо гэта прыклад будаўніцтва рабочых гарадкоў таго часу. У нас гатовыя дакументы для падачы, цяпер мы працуем, каб атрымаць падтрымку мясцовых дэпутатаў», — сказаў Кобрусеў.

Двухпавярховую забудову Трактаразаводзкага пасёлку гарадзкія ўлады маюць у плянах на знос яшчэ з 2008 году. Калі мясцовыя ўлады вырашаць надаць пасёлку статус каштоўнасьці, то разбурыць будынкі будзе немагчыма.

Жыхары Трактарагораду неаднойчы праводзілі сустрэчы з мясцовымі чыноўнікамі, на якіх адстойвалі права раёну на існаванне. Яшчэ летась у чэрвені на грамадскіх слуханнях службоўцы проста давялі людзям, што знос плануецца, і паўплываць на гэта жыхары не могуць.

Адсяляць двухпавярховыя сталінкі ў Трактаразаводзкім пасёлку пачалі ў 2015 годзе. Пад знос ужо трапілі 11 будынкаў у раёне вуліц Клумава, Шчарбакова і Чабатарова.

На мінулым тыдні кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёну Дзяніс Аўсянікаў анансаваў знос 62 дамоў у Трактаразаводскім пасёлку.

Пасёлак пачалі будаваць у канцы 1930-х, але будоўлю спыніла вайна. Пасля вайны завод бамбавікоў дабудоўвалі ўжо як МТЗ. І жыллё, адпаведна, будавалася для яго работнікаў. Мікрараён праектавалі два прафесійныя дойліды з Украіны — Сямён Разэнфельд і Веньямін Кастэнка. У 1947-м будаўніцтва было завершанае.

Будоўлю ўслаўляў у адным са сваіх вершаў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка, паэтычна назваўшы раён «Трактарагорадам». Ён стаў адным з мікрараёнаў Мінску і, як лічаць гісторыкі, архітэктары, мастацтвазнаўцы і пісьменнікі, — адным з помнікаў яшчэ не вельмі аддаленай ад нас эпохі.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-11-12 19:24:45
Ня гледзячы на тое, што маё дзяцінства (пасля 12) і юнацтва прайшло ў тым раёне, я б знасіў тыя нямецкія домікі. Ўсё ж у нас савок і час бізнесу перасякаюцца: савок гэта частка грамадзян і інстытут, а бізнес гэта ўлада.
Ну як я разумею, ізноў Свабодзе абы бучу падняць, абы неспакой быў на Беларусі, але мяркую ўлада пераможа і домікі знясе.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-12 20:02:37
Імярэк на фб форуме НЧ напісаў: "Каму савок, а каму гiсторыя горада. Пасля вайны, пасля разбурэнняý. Гэта наша гiсторыя. Iншай няма. А калi для Вас гэта савок, то чаму мы павiнны слухаць чалавека з саýка?". Мой адказ:

Пытанне быццам як левай рукой дакрануцца да правага вуха. ЁСЦЬ улада горада Мінска, якую абралі мінчукі і ЁСЦЬ амерыканскае радыё, якое не абіралі мінчукі. ЁСЦЬ Анатоль Старкоў, які нарадзіўся ў Мінску і пражыў там паўвека, грамадзянін РБ. Вы не слухаць мяне павінны, а размаўляць. А ЧАЛАВЕКАЎ з САЎКА на Беларусі МІЛЬЁНЫ.

Першыя гады свайго жыцця я пражыў у бараке на аўтазе і ў 2-хпавярховым ля кіно РОДИНА. Ці захаваліся тыя маёнткі? Ці пісала аб іх Свабода? ці хвалявалася за іх б-ч-б грамадства?
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-12 22:25:00
Надоели б-ч-б провокации под шум колес общественность змагаецца.

Не немецкие домики надо сносить в первую очередь, а товарища Лукашенко надо с почастями отправить на заслуженный отдых. После этого надо избрать другого кіраўніка, который бы закрыл бел-чырвона-белы проект на Беларуси, включая б-ч-б СМИ. Те змагары кто решит и дальше под пропагандистские фанфыры Свабоды & б-ч-б СМІ Co. мутить на Беларуси воду, пускай спокойно едут или по ближе к польским клёцкам, или прямиком да чэскай бочки с пивом ля свабоднага микрафону. Ну а если такого руководителя на в РБ нет, то я готов вернуться и за 24 часа помочь присесть змагарам в поезд Минск-Варшава. А те кто не поместятся пересядут на поезд Минск-Чукотка, и будут адраджацца на пляжах солнечного Магадана. Но на Белауси б-ч-б смецця не павинна быць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-11-13 09:15:39
КРАІНА БЕЛАРУСЬ СТАЛА БАГАТАЙ КРАІНАЙ - вось што не хоча бачыць Свабода і не жадаюць бачыць б-ч-б змагары. Тут на форуме я распавёў вам, што першы год жыцця жыў у бараке, затым мы чацвёра дзяцей + бацькі жжылі ў 2-х комнатнай кватэры ў 2-х павярхоўным нямецкім доміке на аўтазаводзе. Гэта 1951-63. Потым у 1963 пераехалі на Партызанскі / Кашавога ў трохкомнатную і нас стала пяцера дзяцей у бацькоў. Так я апынуўся ў школе на Трактарным. Гэта этапы развіцця не толькі маёй сям'і, а й Мінска і БЕЛАРУСІ. Калі сёння паўстала пытанне знасіць ці не знасіць маленькія 2-х павярхоўныя домікі, якія будавалі пленныя немцы пасля вайны, то гэта азначае, што, дзякуючы палітыцы Лукашэнкі, КРАІНА БЕЛАРУСЬ СТАЛА БАГАТАЙ КРАІНАЙ ды можа дазволіць сабе пабудаваць лепшае жыллё для сваіх грамадзян. Вось ад гэтай добрай станоўчай стваральнай думкі ўвесь час свайго існавання адводзіць вас змагары амерыканская Свабода.