Першыя княствы, шлях «З вараг у грэкі», стварэнне ВКЛ, войны з крыжакамі, Грунвальдская бітва, палітычныя уніі і саюзы — на мерапрыемствах праекта «Легендарныя эпохі» вы сустрэнецеся з рэканструктарамі розных гістарычных перыядаў, гісторыкамі, артыстамі і музыкамі, майстрамі і рамеснікамі!
10 красавіка 2021 праграма будзе прысвечана рыцарам Вялікага Княства і эпосе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.
Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:
Рыцарскі турнір;
Бугурты і масавыя баі рыцараў;
Cярэднявечныя музыкі;
Майстар-клас па сярэднявечных танцах;
Сярэднявечныя гульні;
Лучны і арбалетны цір;
Старажытныя рамёствы
і шмат іншага!
Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» будуць праходзіць кожную суботу з 12.00 да 17.00.
Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб'ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:
• Паказальныя выступы рэканструктараў;
• Пастановачныя паядынкі, дэманстрацыя тактыкі і тэхнікі бою розных гістарычных перыядаў;
• Выступы музычных калектываў з праграмай канкрэтнага гістарычнага перыяду;
• Удзел рамеснікаў, майстар-класы па традыцыйных рамёствах;
• Інтэрактыўныя блокі з наведвальнікамі мерапрыемства;
• Адкрытыя лекцыі з удзелам гісторыкаў, этнографаў.
Падрабязнасці: + 375 29 602-52-50