Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Irdorath — беларускамоўныя песні новага альбома

 «Irdorath» прэзентуе свой трэці альбом «Wild» — дзікі, апантаны і свабодны.

“Irdorath” — беларускі музычны праект, у аснове якога ляжаць агрэсіўныя сярэднявечныя дуды, магутны падвойны драм-сэт і ўнікальныя вобразы музыкаў.

Новы альбом “Wild” змяшчае 10 аўтарскіх кампазіцый, сярод якіх 5 песень на беларускай мове, у тым ліку адна народная песня (Kupala na Ivana), 2 інструментальныя, 3 на англійскай мове. А таксама бонус-трэк па-лацінску, яго тэкст заснаваны на лірыцы “Carmina Burana” (Adde Duas).

Музыкі з “Irdorath” заўважылі, што яны адмовіліся ад усялякіх межаў, забабонаў і спробаў падагнаць сваю музыку пад які-небудзь існуючыя жанры і стылі. Кожны музыка раскрывае ў новых кампазіцыях свой іншы бок — тое прытоенае, першабытнае, што хаваецца за абалонкай цывілізаванасці і агульнапрынятых нормаў. Таму музыкі спадзяюцца, што альбом атрымаўся насычаны, магутны і інстынктыўна правільны і спадабаецца слухачам.

У “Irdorath” ёсць і змрочная готыка, і містычнае фэнтэзі, і акустычны рок, і грубы фольк, — і ўсё гэта добра прыпраўленае прагрэсіўнымі музычнымі хадамі ды выканана на рэдкіх інструментах.

1 верасня ў мінскім клубе “Re: Public” будзе прэзентаваны новы альбом “Wild”.

“Irdorath” абяцае вялікае музычнае шоу з акцэнтам на максімальнае заглыбленне ў атмасферу, прасякнутую духам авантурызму і рашучасці, сусвет чароўных містычных стварэнняў. У адрозненні ад папярэдніх, новыя песні гурта менш абстрактныя і больш апускаюць у гісторыі сваіх персанажаў.

Новага на канцэрце ў “Re: Public” будзе сапраўды шмат, распавядае “Irdorath”, — акрамя песень з трэцяга альбома і любімых кампазіцый мінулых гадоў, гурт паўстане перад слухачамі ў новым гучанні, абноўленых вобразах і раскрые першабытныя прытоеныя бакі кожнага ўдзельніка калектыву.

За 5 гадоў "Irdorath" прайшоў шлях ад вулічных музыкаў, музычных тэатралізаваных прадстаўленняў да выступаў на галоўных сцэнах такіх фестываляў, як “Дзікая Мята” і найбуйнейшага ў свеце готык-фэста — “Wave Gotic Treffen”.



 А днямі песні з новага альбома можна будзе пачуць на купальскім фэсце “Свята Сонца”. Запрашаем 17–18 чэрвеня ў музейны комплекс "Дудуткі.



Каментаваць