Irdorath прэзенавалі новы альбом у Мінску (фотарэпартаж)

У першы дзень восені гарадзенскі фолк-гурт прадставіў сваю трэцюю клужэлку пад назвай Wild. Прэзентацыя прайшла ў сталічным клубе «Re:public» у фармаце сольнага канцэрта з 2 адзяленнямі.

Прагучалі ўсе новыя кампазіцыя ды старыя хіты. Па словах саліста Irdorath, Уладзіміра Калача, пляцоўка і дата былі выбраны не проста так: роўна пяць гадоў таму гурт тут прэзентаваў свой першы альбом.



Дзікі, апантаны, вольны, працяты прыгажосцю лясоў і балот Беларусі, напоўнены духам авантурызму і смагай прыгод, з адгалоскамі славянскага фальклору і бязмежнага фэнтэзі, сумленны, шалёны і люты – менавіта так апісалі кружэлку музыкі.  

Кружэлка змяшчае дзесяць аўтарскіх кампазіцый, сярод якіх дзве інструментальныя, пяць песень на беларускай мове, у тым ліку адна народная песня (Kupala na Ivana), тры на англійскай і бонус-трэк на лацініцы.



Пасля мінскага канцэрту музыкаў чакае вялікі тур, які скончыцца ў Германіі. А першы канцэрт прайшоў у Літве на фестывалі Mėnuo Juodaragis.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Алег Грушэцкі
  • 2017-09-03 01:13:52
Файны гурт, класна граюць! :)
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: