«Іржавая дзяржава». Лявон Вольскі прадставіў новую песню!

На  youtube-канале кампаніі Годна выкладзены новы трэк Лявона Вольскага "Іржавая дзяржава".



Сам Лявон Вольскі кажа: «Шмат людзей апошнім часам прасілі мяне выказацца з нагоды падзеяў, што адбываюцца вакол нас, і я вырашыў выказацца такім чынам. А рэалізаваць выказванне мне дапамагалі мае адданыя сябры і паплечнікі».

У стварэнні трэка таксама ўдзельнічалі Павел Мамонаў — бубны, Павел Трыпуць — гітара, Міхал Марынічаў — бас.

Песня запісана на студыі Everest (2020), міксінг і майстарынг выканаў Павел Сініла.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: