Італія адкрывае межы з 3 чэрвеня

Італія 3 чэрвеня здымае абмежаванні на закрыццё сваіх межаў, уведзеныя з-за пандэміі COVID-19.
Газета La Repubblica піша, што грамадзянам краін Еўрасаюза, Шэнгенскай зоны, Швейцарыі і Манака не трэба будзе праходзіць 14-дзённы карантын.

З 3 чэрвеня грамадзянам Італіі таксама можна будзе перасоўвацца ўнутры краіны. Але калі сітуацыя з каронавірусам таго запатрабуе, абмежаванні для асобных рэгіёнаў могуць зноў быць уведзеныя.

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння новым каронавірусам у Італіі падае на працягу некалькіх дзён. Але за час пандэміі ў краіне памерлі больш за 31 600 чалавек. Італія — ​​трэцяя краіна па ўзроўні смяротнасці ад каронавіруса пасля ЗША і Вялікабрытаніі.

Закрыццё межаў, адмена авіяспалучэннян і спыненне працы консульстваў — гэтыя меры, уведзеныя многімі краінамі для барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19, разлучылі не адну сям'ю. Хтосьці з тых, каго пандэмія заспела ў паездцы, цяпер спрабуе любым чынам уз'яднацца з блізкімі, іншыя адразу вырашылі перажываць вірус паасобку, каб не падвяргаць сябе дадатковым рызыкам, звязаным з падарожжамі.

currenttime.tv

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: