Італьянскі дызайнер распавядзе студэнтам-архітэктарам пра горад будучыні

Сусветны дзень італьянскага дызайну, які праводзіць Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім інстытутам дызайну, прысвечаны сёлета вельмі актуальнай тэме "Дызайн і горад будучыні".
Ілюстрацыя, pixabay.com

Ілюстрацыя, pixabay.com

Канцэпцыя ўстойлівага развіцця гарадскога асяроддзя мае на ўвазе неабходнасць праектавання нашых гарадоў як гарманічнай прасторы, дзе могуць спалучацца павага да навакольнага асяроддзя з якасцю жыцця і эканамічным дабрабытам.

Каб пагаварыць пра гэта ў Мінск у якасці "пасла" італьянскага дызайну прыедзе спецыяліст у галіне стратэгічнага дызайну, навуковы каардынатар паслядыпломнай адукацыі Еўрапейскага інстытута дызайну ў
Мілане, кіраўнік дэпартамента дызайну і прыкладнога мастацтва Акадэміі прыгожых мастацтваў г. Балонні Карла Брандзалья.

На сустрэчы са студэнтамі архітэктурнага факультэта БНТУ Брандзалья раскажа, што такое "рэгенерацыя" гарадскога асяроддзя, у прыватнасці, як вярнуць каштоўнасць супольнасцям, культуру — прасторам, перспектывы — эканамічнай дзейнасці праз працэс "сумеснага дызайну" ў гарызантальным і папярочным разрэзах, у якім культурны і творчы складнікі граюць вядучую ролю.

Сустрэча адбудзецца ў канферэнц-зале Навукова-тэхналагічнага парку "Палітэхнік" 27 сакавіка ў 9.30.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: