«J:морс» адзначыць 20-годдзе турам па Беларусі

2 лістапада гурт «J:морс» прадставіць у сталічным Prime Hall юбілейную праграму «20 лет. Полет норм!». На восень таксама запланаваныя канцэрты ва ўсіх абласных і буйных раённых цэнтрах Беларусі.
20 гадоў – не нагода надуваць шчокі ды прыкідвацца бронзавымі статуямі. Да юбілейнай даты ставімся без пафасу і з самаіроніяй, што паспрабавалі адлюстраваць у афішы тура. Гэта добрая нагода сустрэцца з тымі, хто слухаў нас у розныя гады. Разам заспяваць любімыя песні, узгадаць тыя, што даўно не гучалі на канцэртах і, канешне ж, паказаць зусім новыя! – кажа Уладзімір Пугач.



Графік тура: 18 кастрычніка – Брэст (ДК Прафсаюзаў), 26 кастрычніка – Магілёў (АЦТ), 2 лістапада – Мінск (Prime Hall), 9 лістапада – Віцебск (КЗ «Віцебск»), 15 лістапада – Гомель (АКЦ), 23 лістапада – Гродна (клуб «База»). Спіс канцэртаў будзе абнаўляцца.

«J:МОРС» З ПРАГРАМАЙ «20 ЛЕТ. ПОЛЕТ НОРМ!»
2 лістапада – Мінск, Prime Hall – 19:00

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: