«J:Морс» выступіць у ААН у Жэневе

19 лістапада ў Палацы нацый у Жэневе адбудзецца канцэрт гурта «J:Морс», які стане галоўнай часткай акцыі, прымеркаванай да 30-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Аб гэтым паведаміла Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Адзяленні ААН у Жэневе.

«J:Морс» стане першым беларускім поп/рок-калектывам, які выступіць у Палацы нацый, дзе знаходзіцца Аддзяленне ААН у Жэневе. Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Асацыяцыі беларусаў у Швейцарыі і ЮНІСЭФ.

Лідар гурта Уладзімір Пугач з 2014 году з’яўляецца Амбасадарам добрай волі ЮНІСЭФ і каля 15 гадоў удзельнічае ў праектах арганізацыі ў Беларусі.

Канцэрт таксама мае мэтай дапамагчы аб’яднанню беларусаў, якія жывуць у Швейцарыі. Уваход на мерапрыемства бясплатны. Каб патрапіць на яго, трэба зарэгістравацца на сайце https://reg.unog.ch/event/32536/ і атрымаць пацверджанне.


Выступ у Аддзяленні ААН у Жэневе стане часткай вялікага юбілейнага тура «J:Морс» з праграмай «20 лет. Полёт норм!», у межах якога ўжо адбыліся канцэрты у Мінску, Магілёве, Салігорску, Брэсце, Жодзіна, Ляхавічах і Полацку. Далей «J:Морс» выступяць у Наваполацку (9.11), Віцебску (10.11), Мазыры (14.11), Гомелі (15.11), Маскве (21.11), Гродна (24.11), Рэчыцы (28.11).

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: