«J: морс» адзначылі 15-годдзе канцэртам

22 лістапада ў мінскім Prime Hall прайшоў юбілейны канцэрт гурту «J: морс» — «15 гадоў у аблоках».



На працягу некалькіх гадзін калектыў цешыў сваіх прыхільнікаў (у зале быў аншлаг) шматлікімі хітамі і двойчы выходзіў на біс. Гэты канцэрт стаў цэнтральнай кропкай у чарадзе выступленняў, прысвечаных юбілею групы.
 
 
Самы незвычайны канцэрт адбыўся два тыдні таму, калі «J: морс» выступіў на борце самалёта, які рухаўся рэйсам Мінск - Амстэрдам. А тыдзень таму прайшла прэзентацыя кліпа на песню «Асфальт». Кампазіцыя стала першым сінглам з новага альбома, які павінен выйсці ў пачатку 2015 года. Са слоў лідара гурту Уладзіміра Пугача, на сёння запісана больш за палову песень для дыска, частка з якіх прагучала на канцэрце. Саліст «J: морс» паабяцаў сваім слухачам, што ўжо хутка, 14 лютага, яны змогуць зноў сустрэцца ў зале Prime Hall.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: