Як постаць Ежы Гедройця ўплывае на сучаснае беларускае мысленне

9 верасня а 19.00 адбудзецца першая анлайн-лекцыя ў межах сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця. Філосаф Ігар Бабкоў паразважае аб тым, як фігура Гедройця паўплывала і працягвае ўплываць на беларускае мысленне.

Ежы Гедройць і яго парыжская “Культура” дасюль застаюцца адным з самых важных люстэркаў і выклікаў для беларускіх творцаў. І хаця ён сімвалічна вярнуўся ў горад свайго нараджэння (вуліца і літаратурная прэмія), ягоны канцэптуальны набытак усё яшчэ чакае нашай увагі.

Ігар Бабкоў — філосаф, паэт, празаік, гісторык ідэй. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута Філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук (2003), дацэнт. Дырэктар-заснавальнік і прафесар Беларускага Калегіума. Галоўны рэдактар часопіса “Абдзіраловіч”.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Solus Rex” (1986), “Герой вайны за празрыстасьць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага” (2002), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў” (2005) і празаічных кніг “Хвілінка. Тры гісторыі” (2013) (пераможца прэміі Гедройця 2014 года) і “Хвілінка. Другая кніга” (2017).

Лекцыя пройдзе анлайн. Далучыцца да прагляду можна ў чацвер (9 верасня) а 19.00 на youtube-канале ПЭНа па спасылцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: