Якуб Колас, Быкаў, Шамякін — у інтэрнэце з'явіліся бясплатныя аўдыякнігі па школьнай праграме

Да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа».
У раздзеле «Беларуская класіка» вы знойдзеце творы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна і Івана Навуменкі.

Творы школьнай праграмы для вучняў з 5-га па 11-е класы знаходзяцца ў раздзеле «Бібліятэка школьніка».

«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.

Вы можаце бясплатна спампаваць аўдыякнігі па спасылцы.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!