Ялінку ў Нью-Ёрку вёў галоўны беларускі калядоўшчык

Калядную Ялінку зладзілі 13 студзеня ў беларускім праваслаўным кафедральным саборы БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку.



Мерапрыемства было падрыхтавана Нью-Ёркскім аддзелам Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і парафіянамі сабору Св. Кірылы Тураўскага.

Імпрэза сабрала беларусаў з розных ваколіцаў Нью-Ёрку, і што асабліва прыемна, многія прыехалі з дзецьмі.


Усіх гасцей чакала цікавая і насычаная праграма са святочнай вячэрай, батлейкай, калядаваннем і Святы Мікалай з падарункамі.

Імпрэза пачалася з батлейкі "Калядная Зорка", якую падрыхтавалі актывісты БАЗА сумесна з парафіянамі сабору Св. Кірылы Тураўскага. Таленавітая мастачка Наталлі Сарагавец зрабіла выдатныя лялькі для батлейкі.

Выдатнымі акторамі праявілі сябе Алена Пракоп, Інна Голік, Сяргей і Уладзімір Кудзеліч, Сяргей Жур, Вадзім Уладзіміровіч, Алег Харкавец.

Асноўную частку імпрэзы вёў галоўны калядоўшчык Беларусі, а зараз і Амерыкі, лідар гурта "Vuraj", арганізатар "Спеўных сходаў", этнограф — Сяржук Доўгушаў. Разам са спадаром Сержуком усе госці перанесліся ў атмасферу сапраўднага Каляднага Вечара: сустракалі калядоўшчыкаў, частавалі іх, спявалі, вадзілі карагоды і гулялі ў калядныя гульні.


Калядныя спевы таксама былі падрыхтаваныя царкоўным хорам сабору Св. Кірылы Тураўскага пад кіраўніцтвам Алы Орса-Рамано.

Напрыканцы вечара, да гасцей завітаў Святы Мікалай. Ён з радасцю слухаў маленькіх талентаў і шчодра адорваў іх за шчырыя выступы.

Да стварэння пастаноўкі батлейкі спрычыніліся Таццяна Красоўская, Расціслаў Гарошка, Алена Пракоп і Іне Голік, Наталля Федарэнка, Юры Зэкаў і Алег Аплевіч.


Арганізатары надзвычай удзячныя ўсім, хто дапамагаў у арганізацыі і правядзенні Каляднай Ялінкі! Людзей, які зрабілі свой унёсак было сапраўды шмат! Яны дзякуюць Ганне Шыдловай, Таццяне Бурак, Ганне Сарачынскай, Святлане Казачок, Ганне Сурмач, Сяргею Саравец, Уладзімеру Караткевічу, Вальжыне Лойка ды іншым.

Таксама хочацца падзякаваць усіх, хто спрычыніўся да пастаноўкі батлейкі: Таццяну Красоўскую, Расціслава Гарошку, Алену Пракоп і Іну Голік, Наталляю Федарэнка, Юры Зэкава і Алега Аплевіча.

Асобная падзяка — старшыні Нью-Ёркскага аддзела Сяргею Кудзелічу. За добрым кіраўніком ідзе добрая каманда!



Фота: Таццяна Кудзеліч, Святлана Казачок

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!