Юбілейны канцэрт рок-гурта NAKA адбудзецца 30 красавіка ў клубе Brugge

Лепшае з усяго, што было зроблена за 15 гадоў.
Piano і электрычнасць растопяць сэрцы і душы тых, хто здольны чуць і дыхаць.

Дзве гадзіны энэргіі, пагружэння і суперажывання. Светлы сум і шчырая радасць. Незвычайны вялікі канцэрт з найлепшым складам музыкаў, якога яшчэ не было.

За 15 гадоў гурт запісаў 6 альбомаў, выдаў некалькі сінглаў, два дзясяткі відэакліпаў, паўдзельнічаў у шматлікіх фестывалях і сумесных праектах. Гурт выдатна глядзіцца як у камерна-інтымным фармаце NAKA-piano, так і ў класічным "электрычным" варыянце. 15 гадоў паказалі, што гурт выглядае і гучыць добра паўсюль, дзе ёсць сцэна. Бо кожны канцэрт, як у першы раз: шчыра, з трапятаннем і любоўю да ўсіх.

Замовіць квіткі можна па тэлефоне: +375 25 996 93 76.


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!