Кацярына Ваданосава запрашае Сонцу насустрач

Літаратурны музей М.Багдановіча запрашае на сустрэчу з паэтам і музыкантам Кацярынай Ваданосавай. 23 лютага а 19-й гадзіне...



У сваіх песнях Кацярына абапіраецца на здабыткі айчыннай народнай культуры, а таксама на еўрапейскую музыку эпохі сярэднявечча, Рэнесансу ды барока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце фольк-рокавай плыні.

Кацярына Ваданосава выступае з акустычным ансамблем, адметнасцю якога з'яўляецца выкарыстанне беларускіх цымбал як салюючага інструмента.

Кацярына — аўтар паэтычнага зборніка "Міфатворчасць", намінаванага на прэмію "Дэбют-2015" імя Максіма Багдановіча 

Літаратурны музей М.Багдановіча (вуліца Максіма Багдановіча 7, А). Пачатак а 19-й...

Уваход вольны

Тэлефон для даведак: 3344269

Паводле прэс-службы Літаратурнага музея М.Багдановіча 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: