«Калі закрылася неба, стала зразумела, што сімвалічнай мовы ўжо не дастаткова»

У Беларусі з палітычных прычын закрыўся шэраг культурніцкіх прастор, а нядаўна і ўвогуле — неба. Двое беларускіх мастакоў адрэагавалі на гэта адмысловай акцыяй.
У Беларусі па палітычных прычынах былі закрытыя такія мастацкія прасторы, лофты, арт-тэрыторыі, як «ОК16», галерэя «Ў», Галерэя ТУТ.бай, «Imaguru», «Цэнтр гарадскога жыцця» (Гродна), «Галерэя КХ» (Брэст), МАF, «Трэцяе месца» (Гродна) і многія іншыя.

«Спачатку мы думалі, што варта сімвалічна пазначыць "закрыццё" (на самой справе знішчэнне) гэтых прастор, але калі закрылася неба, стала зразумела, што сімвалічнай мовы ў прынцыпе ўжо недастаткова», — тлумачыць адзін з мастакоў, якія пажадалі застацца ананімнымі.


«Усяго два выйсці для сумленных рабят вывеў у канцы дваццатага стагоддзя адзін паэт (Ягор Летаў, "Харакіры"). Мяркуючы па апошніх падзеях, у нас у Беларусі сумленныя рабяты ўсё часцей спрабуюць гэтыя варыянты рэалізоўваць. Мы, разбіраючыся пакуль са сваёй сумленнасцю і іншымі жыццёвымі ўстаноўкамі, вырашылі канстатаваць новую дадзенасць і пазначыць для сябе візуальна закрытыя цяпер прасторы. Рамонт гэта, даўгабуд або проста знос? Пакуль няясна», — зазначае другі мастак.



Сваю акцыю мастакі правялі 25 траўня ля «Галерэі Ў» і прасторы «ОК16», а таксама 31 траўня каля парка Дразды.


Фотаздымкі прадастаўлены мастакамі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: