«Каліноўскі» абвесціў літаратурна-кактэйльны конкурс

Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэйльны конкурс. Бар «Каліноўскі» сумесна з выдавецтвам «Галіяфы» запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэйля.
Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ». У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэйль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура. Сумесна з арганізатарамі конкурса аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для кактэйля, які ўзгадваецца ў кнізе.

Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса чакаюць прызы і падарункі ад бара «Каліноўскі», выдавецтва «Галіяфы» і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у наступную кнігу аўтара.

Для ўдзелу рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #ВітаМорэ, а таксама даслаць праз форму да 29 лютага.

Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым (да 29 лютага) адбудзецца збор рэцэптаў. Па выніках першага этапа, аўтары найлепшых рэцэптаў атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае прапановы, а пасля прадставіць фінальны варыянт на галасаванне журы.

Паводле прэс-рэлізу



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: