Каліноўскі: беларускі баявік у Варшаве

Год 2013. Беларусь… адзначае 150-ю гадавіну паўстання пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага — кінапраглядам! Запрашаем беларусаў Варшавы і ўшчэнт збеларушаных палякаў далучыцца да нас!



Вядоўца і натхняльніца манеўраў — Валярына а-ля Плятэр Кустава. Пры падтрымцы гасподы “Разам для Беларусі”, на чале з гетманам Змітром Барада-Бародкам.

На парадку дня афіцыйнай часткі:

  • невядомыя сведчанні сучаснікаў Каліноўскага, якія называлі яго “Рэвалюцыйным дыктатарам у Літве”,
  • вершы нашчадкаў Кастуся (незалежных паэтаў РБ ды Валярыны) і
  • ака кульмінацыя — рэтраспектыва фільма “Кастусь Каліноўскі” на вялікімі экране з музычным аздабленнем, каментарамі і мінілекцыяй (тое, чаго вы не ведалі пра кінастужку);
  • спраўджанне кодаў бел.ідэнтычнасці і ведання блізкай і далёкай гісторыі — з каштоўнымі нац.прызамі.

Неафіцыйная частка:

  • дыскусія па праглядзе,
  • абмеркаванне,
  • віно – на знак памяці Каліноўскага.

Кастусь Каліноўскі. Кадр з фільму

Імпрэза адбудзецца 8 траўня а 18-00 (па польскім часе) у Беларускім Доме ў Варшаве (Вейска, 13-3)

Прыходзь і ты!

Не будзе крывавага памолу!

Будзе віно і размовы!

Улагодзь Беларусь!

Прыходзь!

Просьба пацвердзіць сваё быццё і колькасць хаўруснікаў з вамі на скрыню: z.barodka(cлімак)gmail.соm — куды наўзаем будуць адасланыя паролі і яўкі. Без пароляў прапускаюцца толькі студэнты-каліноўцы (цяперашнія і былыя) — па студэнцкім пасведчанні ці фэйс-кантролю.

Запрашайце варшаўскіх сяброў!

Суполка імпрэзы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/355777447856936

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!