«Каляднаму фэсту» спаўняецца 10 гадоў!

Штогадовае шоу "Калядны фэст" — мерапрыемства з асаблівай святочнай атмасферай, якое злучае гісторыю і сучаснасць. Гэта вяртанне традыцый аднаго з самых светлых традыцыйных беларускіх святаў.

“Калядны фэст” святкуе сёлета сваё дзесяцігоддзе! За час існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай нашай музычнай культуры.

У юбілейным канцэрце возьмуць удзел гурты "Стары Ольса", Gods Tower, "Палац", "Адарвірог", "Яварына", Pawa і Trollwald.

Першы “Калядны Фэст” адбыўся ў 2007 годзе ў клубе “Стэп”. Адметна, што і сваё 10-годдзе ён адсвяткуе на тым самым месцы, але ўжо ў клубе Re:public (вул. Прытыцкага, 62,).

“Наш фэст з’яўляецца спробай беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым, — распавялі арганізатары мерапрыемства. — Канцэптуальна юбілейны фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, мы збіраем найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі. Але ўпершыню за 10 гадоў выступіць адзін з лепшых фолк-метал-гуртоў GODS TOWER. Нас даўно прасілі іх запрасіць, і вось, наша агульная мара здзейсніцца. Прыемна радаваць і цікавымі адкрыццямі — такімі, як малады гурт “Адарвірог”. Таксама сыграе “Яварына” — удзельнік першага “Каляднага фэсту”. І, натуральна, да нас далучацца нашы сябры і пастаянныя ўдзельнікі, а як жа без іх — “ПАЛАЦ” “СТАРЫ ОЛЬСА”, PAWA, TROLLWALD. Вядучым фэсту будзе вядомы музыка і дудар Зміцер Сасноўскі. І, вядома, будуць танцы, конкурсы, святочныя падарункі і шмат іншых цікавостак!”

 

Юбілейны “Калядны фэст” пройдзе 25 снежня ў клубе Re:Public. Пачатак — 17:30.

Удзельнікі: "Стары Ольса", Gods Tower, "Палац", "Адарвірог", "Яварына", Pawa, Trollwald.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: