Калядны цуд: батлейкі ў Гістарычным музеі (фота)

Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі з фурорам адчынілася выстава «Кракаўскія калядныя батлейкі».


Гістарычны музей Кракава (які прывёз у Мінск экспанаты са сваёй калекцыі з дапамогай Польскага інстытута) з 1946 года ладзіць штогадовыя конкурсы і выставы батлеек, якія звычайна вырабляюцца для касцёлаў старажытнага польскага горада.


Адметнасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэны з гістарычнымі персанажамі (каралямі, нацыянальнымі героямі, заслужанымі і вялікімі палякамі) і легендарнымі (напрыклад, Трубачом, панам Твардоўскім).


І, паколькі прыехалі ў Беларусь лепшыя экзэмпляры збору — гэта сапраўдны святочны цуд, як для дзяцей, так і для дарослых.

Фота аўтара


Экспазіцыя працуе па 14 студзеня 2018 года.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць