Калядны настрой дзецям і дарослым падорыць новая казка пра прыгоды Літары Ў

Музычная калядная казка «Як Літара Ў ды Святы Мікалай Каляды ратавалі» – цудоўны спосаб адсвяткаваць разам з дзецьмі старажытныя беларускія Каляды.
Гэта ўжо трэці абсалютна самастойны калядны сюжэт з гэтай серыі казак, і пяты ў цыкле “Неверагодныя Прыгоды Літары Ў”. 

Агулам усе часкі праекта выйшлі 30+ паказамі за тры гады, не толькі ў Мінску, але і некалькі разоў праехалі па Беларусі з паспяховымі гастролямі.

Паказ новай казкі серыі пройдзе 8 студзеня а 15-00 ў знаёмай зале – Маладзёжным Тэатры Эстрады. Для тых маленькіх і дарослых гледачоў, якія па нейкіх прычынах не змогуць прысутнічаць на паказе асабіста, каманда стваральнікаў казкі сумесна з сервісам kvitki.by рыхтуе сюрпрыз у сучасным лічбавым фармаце – магчымасць падтрымаць казку праглядам у інтэрнэце. Спасылка з'явіцца на сервісе kvitki.by праз некалькі дзён пасля паказа 8 студзеня і будзе даступная да 19 студзеня, калі калядныя святы ў Беларусі традыцыйна сканчваюцца Вадохрышчам.

Дык пра што ж новы сюжэт? Гэтым разам Літара Ў, разумная беларуская дзяўчынка Янінка да нават сам Святы Мікалай змагаюцца супраць Мораку Заморскага. Мораку дапамагае, вядома, злая Марана. Выратаваць страчаныя, здавалася б, Каляды, а разам з тым і ўвесь Чароўны Бор змогуць толькі светлыя дзіцячыя душы.
Змаганне не будзе лёгкім. Але Дабро абавязкова пераможа!!!!

8 студзеня, Маладзежны Тэатр Эстрады, 15-00.

Квіткі можна замовіць тут.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: