Камітэт дзяржкантролю рэкамендуе штрафаваць дызайнераў за творчыя майстэрні

Пра гэта паведамляецца на фэйсбук-старонцы Беларускага саюзу дызайнераў.
ЖРЭА Маскоўскага раёна выставіла Беларускаму саюзу дызайнераў рахунак за арэнду майстэрні Максіма Карася на 98 578 рублёў, пералічыўшы ўсе папярэднія гады арэнды па поўным кошце. Іншыя ЖРЭА рыхтуюць аналагічныя пераразлікі ў аднабаковым парадку, насуперак дзейсным дагаворам арэнды. Па многіх майстэрнях аплата выстаўляецца па папярэдняму акцэпту.

Па меркаванні дызайнераў, гэтая сітуацыя прывядзе да фінансавага краху і закрыцця рэспубліканскага творчага саюза.


Існуючае заканадаўства не дае дакладнага вызначэння паняцця «творчая майстэрня», у выніку чаго ўзнікаюць падобныя калізіі. З'езд Беларускага саюза дызайнераў у сваёй рэзалюцыі даручыў Савету ГА «БСД» звярнуцца ў дзяржаўныя органы для вызначэння статусу творчага работніка як удзельніка грамадзянска-прававых адносін, статусу творчых майстэрняў, а таксама распрацаваць комплексную праграму па ўнясенню змяненняў у грамадзянскае і падатковае заканадаўства, Кодэкс аб культуры.

Праверка праводзілася ў дачыненні да ўсіх творчых саюзаў. Напрыклад, у майстэрні В.Я.Цеслера ад Беларускага саюза мастакоў выявілі канапу і таксама выставілі рахунак па поўнай праграме без каэфіцыента.

«Вырашылі змагацца. Нас падтрымала Канфедэрацыя творчых саюзаў. Адправілі лісты ў КДК, Міністэрства культуры, Савет міністраў і Адміністрацыю Прэзідэнта» — паведамляюць дызайнеры.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: