Каму дастанецца «Дэбют» — даведаемся 26 сакавіка

Пераможцаў назавуць 26 сакавіка ў 18:30 у «Грай-кафэ». Сярод намінантаў — журналіст «Новага Часу» Алесь Кіркевіч.
Музычны госць імпрэзы — BarRokka. Уваход вольны.

Сёлета на перамогу прэтэндуюць наступныя кнігі:

Паэзія

Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. — Мінск: Кнігазбор;
Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. — Мінск: Медысонт;
Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. — Мінск: Медысонт.

Пераклад

Юлія Алейчанка: розныя аўтары. Вецер у валасах. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»;
Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе (з украінскай). — Вільня: Логвінаў;
Паўліна Вітушчанка: Рычардас Гавяліс. Віленскі покер (з літоўскай). — Вільня: Логвінаў.

Проза

Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор;
Стэфан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага. — Мінск: Кнігазбор;
Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор;

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць ад Фонду «Вяртанне» 4000 рублёў. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў. Згодна з Палажэннем аб правядзенні прэміі, у адной ці некалькіх намінацыях пераможца можа не вызначацца.

У сёлетняе журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!