Канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча пройдзе ў Prime Hall 25 кастрычніка

25 кастрычніка ў Prime Hall (праспект Пераможцаў, 65) адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны памяці Аляксандра Кулінковіча.
Афіша канцэрта

Афіша канцэрта


Рок-музыка памёр 4 жніўня ў 46-гадовым узросце. Яго гурту "NeuroDubel" у 2019-м споўнілася б 30 гадоў. Наступным летам Кулінковіч планаваў адзначыць юбілей канцэртам у Prime Hall.

На канцэрце памяці свайго лідара гурт "NeuroDubel" адыграе праграму з больш як трыццаці песень. Таксама з гуртом праспяваюць сябры і калегі Кулінковіча — Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Саладуха, Алесь Мышкевіч, Алесь Лютыч, Зоя Схончык, Ангус Тарнада, Lesli Knife, Дзяніс Тарасенка, гурт "Веласіпедыстаў".

Грошы ад канцэрту пойдуць на помнік Аляксандру Кулінковічу, выданне зборніка яго публіцыстыкі, а таксама альбома з фотаздымкамі гурта.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: