Канцэрт забараніць можна, песню — не (фота)

Пасля таго, як ў мінскім клубе "Графіці" забаранілі канцэрт Аляксандра Памідорава і гурта "П'яныя госці", музыкі сышлі са сцэны, далучыліся да сваіх гледачоў і разам з імі спелі пару песень.
А потым ужо любы меў магчымасць пагаварыць с артыстам сам на сам і набыць новы альбом.
Нагадаем, музыкі збіраліся прэзентаваць свой новы альбом. Але літаральна перад пачаткам імпрэзы яе забаранілі. 

Падтрымаць і ўзяць удзел у канцэрте яшчэ раней прыехаў адзін з "генералаў айчыннага року", лідар гурта "Крама" Ігар Варашкевіч
Да клуба "Графіці" прыехаў прадстаўнік Першамайскага РАУС і чатыры жанчыны з СЭС і выканкаму раёна. Яны заявілі, што канцэрт забаронены.

З'язджаючы, паведамілі, што "будуць маніторыць абстаноўку". І сапраўды: кожныя пяць хвілін да клуба праязджаў патруль міліцыі.

Старшы оперупаўнаважаны Першамайскага РУУС (як ён сам прадставіўся) сказаў, што да да клуба прэтэнзій няма, а вось да Аляксандра Памідорава асабіста ёсць.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: