Канцэрт-сустрэча фальклор-тэатра «Госціца» — 19 студзеня

УВАГА! 19 студзеня фальклор-тэатр «ГОСЦІЦА» сустракаецца з усімі сваімі прыхільнікамі і былымі ўдзельнікамі!



Усе пакаленні «ГОСЦІЦЫ»!
 
 
Прыхільнікі і ўдзельнікі!
 
 
Спевакі і пяюхі, скрыпачы і дудары, танцоркі і танцоўшчыкі, лаўрэаты і пераможцы!
 
 
Запрашаем на прэзентацыю другога альбома фальклор-тэатр «ГОСЦІЦА» і Канцэрт-сустрэчу на Малой сцэне КЗ «Мінск».
 
 
CD-выданне пад назвай «…І КУДЫ ШТО ПАДЗЕЛАСЯ?» – рарытэтны збор запісаў спеўнага рэпертуару ўдзельнікаў фальклор-тэатра 1986-2005 гадоў – вашай увазе.
 
 
Канцэрт-сустрэча — гэта жывое выкананне лепшых спеўных шэдэўраў з калекцыі «Госціцы», сольныя выступленні, дэманстрацыя фрагментаў з відэафільмаў і канцэртных праграм фальклор-тэатра.
 
 
Да ўвагі гледачоў прапануецца аднайменны буклет з выявамі ледзь не ўсіх удзельнікаў калектыва розных часоў.
 
 
Сустракаемся а 19 гадзіне 19 студзеня ў Малой зале КЗ «Мінск». 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: